
Thursday, 26 November 2026 · 17:20
Art-кавярня MALDZIS: Міхаіл Кікоін і партрэт невядомай
Moss Cafe, Warsaw
Мы не ведаем, хто гэтая жанчына. Але яе партрэт намаляваў мастак родам з Гомеля – адзін з яскравых прадстаўнікоў Парыжскай школы, якія жылі і працавалі ў легендарным парыжскім “Вуллі” і змянілі аблічча еўрапейскага мастацтва XX стагоддзя. Гэта Міхаіл Кікоін. Ініцыятыва MALDZIS набыла “Партрэт жанчыны” ягонага аўтарства на аўкцыёне ў Ізраілі на сродкі Паўла Данэйкі, Івана Шылы і мецэнаткі, якая пажадала застацца неназванай. У будучыні карціну плануюць перадаць у Музей гісторыі Гомеля ў якасці грамадскага падарунка – у гомельскіх музеях няма жывапісных твораў Кікоіна. Партрэт датуецца 1918–1920 гадамі: алей на дошцы, авальная форма, подпіс аўтара. Гэта ранні парыжскі перыяд, калі Кікоін яшчэ жыў у “Вуллі” і толькі пачынаў здабываць прызнанне. На Art-кавярні карціну можна будзе ўбачыць на ўласныя вочы. СПІКЕРКА Ганна Маліноўская – музеязнаўца, магістарка мастацтвазнаўства, лектарка, экскурсавод. Расказвае пра мастацтва простай мовай, збірае скарбы Бацькаўшчыны па польскіх музеях і паказвае супольную спадчыну блізкіх ёй народаў у аповедах пра мастацтва. Тры месяцы Ганна была ключніцай адной з трох найстарэйшых захаваных мураваных сінагог у Беларусі. Асабіста ведала прафесара Адама Мальдзіса і мае ягоны аўтограф. ДЭТАЛІ 🗓️ 26 лістапада, чацвер, 18:20 📍 Moss Cafe, Józefa Sierakowskiego 5/u7, Варшава 💬 Мова: беларуская, расейская. Пасля лекцыі – размова і пытанні. КВІТКІ Early bird – 60 zł, да 20 лістападаСтандартны – 80 złКалекцыйны – 200 zł: + торба з выявай карціны. Такіх квіткоў 7. Art-кавярня MALDZIS – наш новы праект: мы шукаем артэфакты, якія належаць беларускай культуры, і вяртаем іх Беларусі. А перш чым яны знойдуць шлях дадому, паказваем і расказваем іх гісторыі вам.