Gettix home

Friday, 11 December 2026 · 18:00

Паўгадзіны кардыя: святочны карпаратыў

stand up lokal, Stanisława Noakowskiego 16, 00-661 Warszawa, Poland, Warsaw

Вядома, гэта падзея для дарослых, толькі 18+ Калі: 11 снежня, пятніца, 18:40 — адкрыццё дзвярэй Час канцэрта: 19:00-21:00 з перапынкам (але можам затрымацца на паўгадзіны) Дзе: Варшава, Stand Up Lokal (Noakowskiego 16) «Паўгадзіны кардыя» запрашае на святочны сеее, ой, карпаратыў! Як трэба падрыхтуемся да перыяду зімовых карпаратываў і вечарын. Узгадаем самыя вясёлыя і дурныя гісторыі, вызнаемся ў самых патаемных жаданнях да калегаў; абмяркуем, што рабіць, калі на раніцу пасля карпаратыва моцна сорамна (ці павінна быць). Запрошаныя зоркі: Саша Зубкова — спявачка і сцэнарыстка Макс Канавал — стэндап-комік і вядоўца Бярыце з сабой сябровак, сяброў і гісторыі з карпаратываў і вечарын. Усё, што адбывалася вакол Раства і Новага года, абмяркуем у самых гарачых дэталях. Будзе і пра секс у туалеце, і пра флірт з кіраўнікамі і кіраўніцамі, і пра вялікія планы на калегаў, якія не спраўджаліся. Узгадаем сорамныя гісторыі з бараў, дакранемся тэмы этычнасці (так-так) сексу і флірту падчас карпаратываў, і проста добра правядзем час. Будзе сапраўдны карпаратыў «Паўгадзіны кардыя»: святочныя нарады, ігрыстае, конкурсы і падарункі. Чаго яшчэ чакаць: велкам-дрынкітэматычныя маскі і падарункірозыгрышы і інтэрактывы Да сустрэчы! Кошт квіткоў: 100 злотых — прэдпродаж 110 злотых — першыя 40 квіткоў 130 злотых — наступныя 40 квіткоў 150 злотых — апошнія 20 квіткоў ПРАВІЛЫ ЎДЗЕЛУ Ў СУСТРЭЧЫ «ПАЎГАДЗІНЫ КАРДЫЯ»: 1) Сустрэчы прызначаныя для дарослых гледачоў (18+). 2) Арганізатары маюць права не дапусціць на сустрэчу асоб, якія знаходзяцца пад уплывам алкаголю або іншых адурманьваючых рэчываў. 3) Арганізатары маюць права папрасіць пакінуць сустрэчу гледачоў, якія перашкаджаюць яго далейшаму правядзенню (без магчымасці вяртання грошай за набытыя квіткі). Набыццё квітка і наведванне «Паўгадзіны кардыя» ўжывую азначае, што глядач прымае напісаныя вышэй правілы. Фота: Джоні Космік